Паводле дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі з бягучага году не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне павінны цалкам аплачваць камуналку. Як гэта будзе выглядаць на практыцы, высвятляў карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны».
Першыя жыроўкі з новымі каштарысамі грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы краіны, атрымліваць ужо ў лютым: з 1 студзеня ім налічаць па поўных тарыфах гарачае водазабеспячэнне. А з 1 кастрычніка, па эканамічна абгрунтаваных тарыфах прыйдзецца плаціць і за ацяпленне.
«З 1 студзеня 2019 года аплата за ЖКП у тыпавой двухпакаёвай кватэры (плошча 48 квадратных метраў з трыма жыльцамі) павялічыцца прыкладна на 6,5 рубля, калі адзін з жыльцоў уключаны ў спіс, і на 13 рублёў, калі два жыльцы ў спісе», – растлумачыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
Усё не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне ўлічаныя і сабраны ў асобную базу, доступ да якой адкрыты для ўсіх грамадзянаў. Па стане на канец 2018 года іх там лічылася каля 500 тысяч чалавек.
Беларусы, якія працуюць за мяжой, аўтаматычна трапляюць у «дармаеды». Складаюць спісы адмысловыя камісіі, якія працуюць з асабістай інфармацыяй беларусаў.
Не раз заяўлялася пра тое, што «дармаеды» будуць аплочваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.
Папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэту» выклікала масавыя пратэсты, якія эксперты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».
СК, belsat.eu