Ужо больш за дзесяць чалавек зазналі пераслед за Марш абураных беларусаў 2.0


Больш за дзесяць чалавек падвергліся адміністратыўнаму пераследу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – Маршы абураных беларусаў-2.0, які адбыўся ў Менску 21 кастрычніка. Пратаколаў складзена яшчэ болей і таму суды будуць працягвацца і надалей, адзначаюць праваабаронцы.

Учора, 9 лістапада, адбыліся тры суды. Суд Партызанскага раёна Менска аштрафаваў актывіста Сяргея Марцэлева на 20 базавых велічынь (460 руб.). Кастрычніцкі раённы суд Менску аштрафаваў на гэтую ж суму менскага блогера Рамана Пратасевіча. Суд Кобрынскага раёну пакараў актывіста Сяргея Фалейчыка 10 базавымі велічынямі (230 руб.).

Штраф за массовую акцию против налога на безработных, на самом деле, иезуитская подлянка.Я официально безработный, о…

Opublikowany przez Martselev Sergeego Czwartek, 9 listopada 2017

Праваабаронцы паведамляюць, што на наступным тыдні адбудуцца яшчэ мінімум тры суды: адбудзецца разгляд спраў Леаніда Кулакова і Алены Талстой (14 лістапада), а таксама Валерыя Шчукіна (16 лістапада).

ІІ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў