Ужо афіцыйна: Дня Волі на «Дынама» не будзе


Заяўнікі правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама» атрымалі адказ ад намесніка старшыні Менгарвыканкама Арцёма Цурана. Пры гэтым чыноўнік назваў правядзенне мітынгу і канцэрту на стадыёне «немэтазгодным» з улікам падрыхтоўкі яго да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Адмова ў правядзенні Дня Волі на стадыёне «Дынама».
Фота: euroradio.by

Заяўнікам прапанавана правесці мерапрыемства на плошчы Бангалор ці іншых дазволеных для масавых мерапрыемстваў пляцоўках, паведамляе «Наша Ніва».

Адмова ў правядзенні Дня Волі на стадыёне «Дынама».
Фота: euroradio.by

Таксама ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця па вуліцы Кастрычніцкай. Пры гэтым заяўнікам было пастаўлена ў віну тое, што яны паведамілі пра планы адзначэння Дня Волі на «Дынама» яшчэ да атрымання афіцыйнага дазволу на мерапрыемства.

Hавiны
Пра Еўрапейскія гульні, што адбудуцца ў Менску, у Еўропе не так і шмат ведаюць
2019.03.08 17:37

Як паведамляў Belsat.eu, 1 сакавіка кіраўнік Беларусі падчас «Вялікай размовы» заявіў, што не дазволіць ладзіць Дзень Волі на стадыёне «Дынама». Паводле яго, гэта не месца для гэткай імпрэзы.

«Сходу не будзе. Гэта чуюць усе, хто будзе прымаць пастанову. Збірайцеся і праводзьце, навошта вы ўлазіце на стадыён? Гэта асабістая абраза для мяне», – сказаў Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў збірацца на Бангалоры.

Пры гэтым Менгарвыканкам таксама не дазволіў правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета ў Менску, дзе 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі святкавалася ў 2018 годзе. Адзін з заяўнікаў гэтай акцыі, старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць забарону незаконнаю і сцвярджае, што рашэнне сталічных уладаў «выключна палітычнае».

«Гэта выкананне паслання кіраўніка дзяржавы, які заявіў, што «пасвяткавалі ў цэнтры – і хопіць», – гаворыць ён.

https://naviny.belsat.eu/programs/yak-vyglyadau-pershy-u-gistoryi-savetskae-belarusi-antykamunistychny-mityng/

Таксама заяўнікі звярнуліся ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць канцэрт на пляцоўцы ля Палацу спорту або на Плошчы Свабоды. Пакуль адказу на гэты конт ад уладаў не паступала.

МГ / belsat.eu

Стужка навінаў