Ужо $ 15 000. На аплату штрафаў прыхільнікам незалежнасці сабралі палову сумы

Цягам трох содняў ініцыятыва BY_Help сабрала $ 15 000 на аплату штрафаў за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй.

Адзін з ініцыятараў BY_Help Андрэй Стрыжак паведаміў пра гэта ў усваім Facebook.

За ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі былі аштрафаваныя каля 60 асобаў. А сума штрафаў склала амаль Br 55 000.

$ 25 700 штрафаў і 60 содняў арышту. Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію?

Рэквізіты BY_Help:

– paypal: alaksiej.lavoncyk@tol.org;

– наяўнымі ў Менску або ў Еўразвязе (для кантакту пішыце ў асабістыя арганiзатарам);

– на рахунак у Польшчы, Брытаніі і Чэхіі (для атрымання рахунку таксама пішыце ў асабістыя на Facebook).

– Bitcoin: 199tmZtZ7N3SuEodVqE8Y5D411vwnnevb8

– Ethereum: 0x50e1182085756F4f8f25F016a3273649FFEccE2d

Кантакт з арганізатарамі:

– праз асабістыя паведамленні ў групу BY_Help;

– праз е-майл: alaksiej.lavoncyk@tol.org;

– па тэлефоне +375 44 5100511

Кампанія BY_Help дапамагала сплочваць штрафы ўдзельным «антыдармаедскіх» пратэстаў у 2017 годзе.

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны