Ужо 14 месяцаў людзі прыходзяць на акцыі супраць акумулятарнага заводу ў Берасці


19 траўня 2019 года. Акцыя кармлення галубоў у Берасці. Фота – «Белсат»

Сённяшняя кармленне галубоў у цэнтры Берасця сабрала каля 100 чалавек. Мясцовыя жыхары ўжо больш за год выказваюць свой пратэст супраць будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага заводу, паведамляе карэспандэнт belsat.eu з Берасця.

Акумулятарны завод у Берасці.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

19 траўня ў Берасці прайшло традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў. Акцыя распачалася пасля 12:00 на плошчы Леніна. Пасля гэтага больш за 100 удзельнікаў прайшліся шэсце галоўнай пешаходнай вуліцай Савецкай да праспекту Машэрава. Натоўп суправаджала міліцэйская машына.

19 траўня 2019 года. Шэсце па вуліцы Савецкай. Фота – «Белсат»
19 траўня 2019 года. Акцыя кармлення галубоў у Берасці. Фота – «Белсат»

«Сярод удзельнікаў быў увесь касцяк актывістаў, якія ладзяць пратэст ад лютага 2018-га. Сын Майсея Мазько, Дзяніс, на якога завялі крымінальную справу, прыйшоў на акцыю разам з жонкай і сынам, нягледзячы на пераслед», – распавяла карэспандэнтка «Белсату» Кацярына Андрэева з месца падзеяў.

Міліцыянты двойчы папярэдзілі ўдзельнікаў акцыі праз мегафон аб тым, што сход несанкцыянаваны і прасіла разысціся.

19 траўня 2019 года. Міліцыянт на акцыі кармлення галубоў у Берасці. Фота – «Белсат»

Каля ЦУМу дзяжурыў таксама АМАП. Апроч гэтага, на акцыі прысутнічалі каля дзясятка міліцыянтаў у цывільным, якія вялі відэаздымку.

Падчас акцыі нікога не затрымалі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў