Узгаднення законапраекту ў справе «наркатычнага» заканадаўства Маці-328 так і не дачакаліся


Фота: Алесь Сіліч belsat.eu

Родныя зняволеных паводле 328 «наркатычнага» артыкулу патрабуюць сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі Саўміну ў справе зменаў у крымінальным кодэксе. На мінулым тыдні родныя зняволеных сабралі подпісы, правялі сустрэчы з удзелам МУС і Саўміну. Тады прагучала, што чыноўнікі паміж сабою абмяркуюць новаўвядзенні і агучаць адказ актывістам руху Маці-328.

Фота: Алесь Сіліч belsat.eu
Фота: Алесь Сіліч belsat.eu

Удзельнікі сустрэчы ставяць на мэце пераканаць МУС і Саўмін зацвердзіць праўкі ў артыкул 328 КК, якія прадугледжваюць зніжэнне паводле частак 2 і 3 артыкулу на два гады ніжніх межаў магчымага зняволення, каб яны былі прынятыя ўжо ў час гэтай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Але сёння людзі, якія сабраліся каля будынку ўраду даведаліся, што ўзгаднення ў справе «наркатычнага» заканадаўства надалей няма.

«Пакуль складана сказаць, што сустрэча мае плён. Мы накіравалі ў Палату прадстаўнікоў наш зварот наконт законапраекту. Але галоўнае, што нас турбуе – адказ з боку Саўміну, які нам абяцалі агучыць пасля мінулай сустрэчы. Ужо прайшло больш за 10 дзён з таго моманту. Але ўзгаднення законапраекту няма да гэтага часу. Таму мы будзем запісвацца ў Адміністрацыі кіраўніка краіны на асабісты прыём», – распавяла «Белсату» Таццяна Канеўская.

Фота: Алесь Сіліч belsat.eu
Фота: Алесь Сіліч belsat.eu
Фота: Алесь Сіліч belsat.eu

Маці-328 спадзяюцца, што Саўмін і МУС пачулі іхны зварот у справе зменаў у Крымінальным кодэксе

СК belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары