Уздоўж МКАД-2 высадзяць 200 тыс. хмызнякоў


Больш за 200 тыс. хмызнякоў плануецца высадзіць уздоўж другой Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Пра гэта заявілі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

На сёння ўздоўж другой МКАД ужо высадзілі больш за 100 тыс. хмызнякоў. У асноўным гэта былі шыпшыннік, шарападобная вярба, японская айва, фарзіцыя. Расліны вышынёй каля 1 м з закрытай каранёвай сістэмай.

Hавiны
Стала вядома, куды накіруюць дарожны збор у 2020 годзе
2019.11.05 06:29

Увесну азеляненне працягнецца. Агулам уздоўж 80-кіламетровай трасы высадзяць каля 200 тыс. хмызнякоў.

Таксама плануецца будаўніцтва ўздоўж МКАД-2 дзясятк3 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу: кавярань, гатэляў, заправак і СТА. Адведзеныя пад інфраструктуру зямельныя ўчасткі неўзабаве выставяць на аўкцыён.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў