Захопнік кавярні ў нямецкім горадзе Саарбрюккен – 43-гадовы македонец


Мужчына не ідзе на кантакт з паліцыяй. На месцы працуе група псіхолагаў і перамоўшчыкаў.

Паліцыя пакуль не звязвае захоп з тэрактам. Нападнік, выхадзец з Македоніі, жыве ў Нямеччыне ўжо шмат гадоў. Паводле некаторых паведамленняў, ён з’яўляецца зяцем уладальніка кавярні.

Сёння раніцай невядомы са слядамі крыві на вопратцы ўварваўся ў кавярню і запатрабаваў персанал і наведнікаў пакінуць памяшканне.

Спецназ пачаў штурм. Цэнтр гораду ачэплены.

ДР belsat.eu паводле bild.de

Стужка навінаў