Узброеная жанчына ўрэзалася ў агароджу Белага дому


У Вашынгтоне 35-гадовая Джэсіка Форд на пазадарожніку ўрэзалася ў ахоўную агароджу каля Белага дома. Пры ёй быў знойдзены пісталет.

Яна была затрыманая, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

За мінулы год Форд тройчы арыштоўвалі за спробу незаконна трапіць на тэрыторыю Белага дома, у тым ліку праз плот, і за парушэнне судовага прадпісання не набліжацца да рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША, піша The Washington Post.

Паводле дадзеных газеты, ёй аказвалася псіхіятрычная дапамога.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў