«Бульбяны апгрэйд». Дзяўчаты ацанілі новы вобраз Лукашэнкі-малодшага


У сацыяльнай сетцы «Tik-tok» набірае абароты флэшмоб, у якім моладзь іранічна рэагуе на аблічча сына кіраўніка Беларусі.

Ува ўсіх выклікае здзіўленне, што Колю ўсяго 14 гадоў. Хоць на фота, якое яму зрабілі ў Кітаі, хлопец выглядае нашмат больш даросла.

Ролікі з сынам Лукашэнкі выйшлі ў трэнды платформы. Апублікаваныя дзясяткі відэа. Шмат хто з карыстальнікаў мае тысячы лайкаў.

У захапленні ад выгляду Колі не толькі дзяўчаты, якія пад песню Брытні Спірз «Criminal», каб паказаць сваё здзіўленне, даслоўна пускаюць сліну (хоць гэта вада).

Апісанні пад відэа таксама трапныя: «ад Колі цячэ ўвесь інтэрнэт», «апгрэйд, які мы заслужылі», « бульбяны апгрэйд», «ён жа не падаваў ніякіх надзеяў», «тое пачуццё, калі ты зразумела, што старая».



ДР belsat.eu

Стужка навінаў