«Увесь час нехта прыходзіць, падтрымлівае». Маці і нявеста Фурманава другі дзень галадаюць каля СІЗА

Змітра Фурманава затрымалі 29 траўня.
Фота: ТК / «Белсат»

Галадоўка каля СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, якую абвясцілі маці і сяброўка палітвязня Змітра Фурманава, ідзе другі дзень.

З 26 ліпеня каля следчага ізалятара галадаюць маці палітвязня Вольга Фурманава і ягоная сяброўка Вольга Каракіна. Іх падтрымлівае бацька Змітра – Аляксандр Фурманаў.

Hавiны
Маці і дзяўчына палітвязня Змітра Фурманава абвесцілі бестэрміновую галадоўку
2020.07.26 14:27

У каментары belsat.eu Вольга Каракіна адзначыла, што першую ноч «пераначавалі нармальна». Паводле яе, увесь час прыходзяць дапамагчы і падтрымаць «звычайныя неабыякавыя людзі».

«Учора цэлы дзень прыходзілі людзі ўвесь час. Не было такога, каб мы заставаліся самыя. Увесь час нехта прыходзіць, падтрымлівае, сыходзіць. Нехта з намі ўвесь час, нехта прыйшоў другі раз», – распавяла дзяўчына.

Людзі прыносяць ваду, дораць кветкі, у дождж – прыносілі дажджавікі і парасоны.

Пад СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага, маці палітвязня Змітра Фурманава Вольга Фурманава і дзяўчына хлопца Вольга Каракіна абвесцілі бестэрміновую галадоўку. Яны выйшлі пад СІЗА з партрэтамі Змітра. На здымку з бацькамі палітвязня размаўляе Святлана Ціханоўская. Менск, Беларусь. 27 ліпеня 2020 года. Фота: Белсат
палітвязня Змітра Фурманава, галадоўка, Ціханоўская, фота Фурманаў

Фото: ТК / «Белсат»
палітвязня Змітра Фурманава, галадоўка, Ціханоўская
Фото: ТК / «Белсат»
палітвязня Змітра Фурманава, галадоўка, Ціханоўская
Фото: ТК / «Белсат»

Сярод тых, хто прыходзіў былі таксама Вольга Севярынец, жонка палітыка Паўла Севярынца, Надзея, нявеста затрыманага разам са Змітром Вяргілія Ушака, прадстаўніца руху «Маці-328». 27 ліпеня падтрымаць галадоўнікаў прыйшла кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

«Усю ноч са мной сядзелі каля сямі чалавек. Бацькі з’язджалі, начавалі на кватэры, а я тут была самая. І хлопцы, дзяўчаты сядзелі са мной усю ноч», – сказала Вольга Каракіна.

Фурманаў Ціханоўская галадоўка Валадарка
Фота: ТК / «Белсат»

Паводле яе, «кушаць не хочацца пакуль». Кепскага самаадчування дзяўчына не заўважае. А вось у маці Змітра Фурманава кружыцца галава.

З моманту пачатку галадоўкі да ўдзельніц ніхто не выйшаў з СІЗА, адміністрацыя ўстановы на іх не рэагуе. Але намер галадоўніц гэта не ўплывае.

Да галадоўніц увесь час прыходзяць неабыякавыя людзі.
Фота: ТК / «Белсат»

«Не збіраемся адмаўляцца, працягваем далей галадаванне. Будзем дамагацца [вызвалення. – Рэд. Belsat.eu]», – распавяла Вольга Каранкіна.

Аб’ектыў
Па «палітычных» у СІЗА грукаюцца сем’і
2020.07.26 20:43

35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы сам Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.

Яго вінавацяць у паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

У СІЗА галадоўкі не заўважаюць.
Фота: ТК / «Белсат»

МГ belsat.eu

Стужка навінаў