Уваходы на станцыі «Магілёўская» і «Фрунзенская» зачыняць на рамонт


Цягам некалькіх тыдняў у кастрычніку на станцыях «Магілёўская» і «Фрунзенская» запланаваны рамонт уваходаў. «Менскі метрапалітэн» папярэджвае пасажыраў і просіць прабачэння за часовыя нязручнасці.

З сёмага да 19 кастрычніка ўваход на станцыю «Магілёўская» №3-1 будзе часткова зачынены. Цягам вызначанага тэрміну тут адбудзецца завяршэнне рамонту.

Фота: http://metropoliten.by

А вось уваход №4-2 на станцыі «Фрунзенская» на час рамонту будзе зачынены цалкам. Працы тут будуць весціся з восьмага да 31 кастрычніка.

Фота: http://metropoliten.by

Менскае метро забараніла Форэста Гампа ў вышыванцы

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары