Ва Украіне затрымалі жанчыну, якая падарвала палкоўніка СБУ. Почырк – як пры забойстве Шарамета


Украінскія спецслужбы затрымалі ў Адэсе ў аўторак Юлію Прасолаву, якую падазраюць у забойстве палкоўніка Аляксандра Хараберуша.

Пра гэта на прэсавай канферэнцыі заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак.

Паводле Грыцака, жанчына ўваходзіла ў так званы «Цэнтр спецыяльных аперацый», які дзейнічае пад эгідай «МГБ ДНР».

«Цэнтр узначальвае Васіль Еўдакімаў, 8 лютага 1973 года нараджэння, пазыўны Ленін. Цэнтр каардынуецца і фінансуецца спецслужбамі РФ», – адзначыў кіраўнік СБУ.

Грыцак падкрэсліў, што ў цяперашні час працягваюцца следчыя дзеянні.

Паводле папярэдніх звестак, за выкананне сваёй працы Прасолава атрымала $ 15 тыс.

Аўта намесніка кіраўніка галоўнага аддзелу контрвыведкі Данецкага ўпраўлення СБУ было ўзарванае ў Марыупалі раніцай 31 сакавіка. Міна была прымацаваная да аўта ўночы. Хараберуш памёр на месцы.

Цензор.нет піша, што почырк забойства – такі ж самы, як у забойства Паўла Шарамета.

ДД

Стужка навінаў