Ува Украіне на базе МАЗу зрабілі летась 400 спецаўтамабіляў


Пад Кіевам на базе шасі МАЗ робяць камунальную і дарожна-будаўнічую тэхніку.

Побач з Кіевам, у Броварах – горадзе-спадарожніку ўкраінскай сталіцы – размешчанае прадпрыемства «Спецбудмаш».

Камунальная і дарожна-будаўнічая тэхніка, якую тут робяць, папулярная ўва ўсёй Украіне, падае агенцтва «БелТА».

Апошнія гады аўтамабілі «Спецбудмашу» ставяць пераважна на грузавікі Менскага аўтамабільнага заводу: летась з 500 прададзеных спецмашын 80 % былі зробленыя на базе менскіх шасі.

Фота – Алег Файніцкі/БелТА

Стужка навінаў