Утрымаць інфляцыю ў запланаваных Нацбанкам межах сёлета можа не атрымацца

Прырост ВУП у Беларусі ў 2017-2018 гадах насіў аднаўленчы характар ​​і быў шмат у чым забяспечаны змякчэннем манетарных умоваў. Завяршэнне фазы аднаўлення эканомікі абумовіць запаволенне тэмпаў эканамічнага росту да 1,5 % у бягучым годзе.

«Прагназуецца запаволенне росту спажывецкага попыту па меры зніжэння тэмпаў павелічэння заробкаў і крэдытнай актыўнасці насельніцтва. Стрыманы ўплыў на інвестыцыйную актыўнасць будзе аказваць чаканае спыненне змякчэння ўмоваў банкаўскага крэдытавання», – цытуе TUT.BY словы аналітыка аддзелу эканамічнага аналізу ЕАБР Анатоля Харытончыка.

Акрамя таго, прагназаванае ЕАБР запаволенне эканамічнага росту ў Расеі і еўразоне можа адгукнуцца і зніжэннем тэмпаў росту экспарту беларускіх тавараў.

У бліжэйшыя гады рост эканомікі Беларусі прагназуецца на ўзроўні каля 2 % за год.

«У 2019 годзе мы чакаем часовае паскарэння інфляцыі, якая можа перавысіць мэтавы ўзровень у 5 % на канец году. Прычынамі росту спажывецкіх коштаў выступяць павелічэнне інфляцыі ў Расеі, а таксама захаванне інфляцыйнага ўплыву заробкаў. Паводле нашых ацэнак уплыў пазначаных фактараў на адхіленне інфляцыі ад мэты будзе часовым і тэмпы росту спажывецкіх коштаў у сярэднетэрміновым перыядзе будуць знаходзіцца паблізу мэтавых арыенціраў Нацбанку», – лічыць эксперт.

Нацбанк: З другога паўгоддзя інфляцыя запаволіцца

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны