Усё змяшалася ў Палацы Незалежнасці: Дзмітрый Анатольевіч Пуцін ужо не той


Паседжанне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы ў Менску правялі ў паскораным рэжыме.

Сустрэча лідараў Расеі і Беларусі ў фармаце тэт-а-тэт была вельмі кароткай і пасля яе кіраўнікі Саюзнай дзяржавы распачалі перамовы ў пашыраным складзе (віцэ-прэмʼеры, міністры замежных спраў, міністры фінансаў).

– «Паважаны, Дзмітрый Анатольевіч», – звярнуўся Лукашэнка да Пуціна.

Усе засмяяліся.

– «Мы доўга размаўлялі пра рэцэпты, – аджартаваўся кіраўнік Беларусі. – Звычайна, калі прыязджае Уладзімір Уладзіміравіч, то Дзмітрый Анатольевіч у Маскве, і наадварот. Але сёння я ўдзячны вам за тое, што мы ўсе сабраліся ў Менску», – цытуе кіраўніка Беларусі tut.by.

Чытайце таксама >>> Пуцін едзе ў Менск, каб растлумачыць, што «расейскі свет» – не хімера, а Лукашэнка спадзяецца на грошы

Большасць пытанняў вырашылі па тэлефоне і падчас сустрэчы ў Сочы, а сённяшняе паседжанне – гэта «пік» заявіў кіраўнік Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by, belta.by

Стужка навінаў