«Усё планава». Мінэнэрга сцвярджае, што на першым энергаблоку АЭС ідуць планавыя выпрабаванні

У сваім Telegram-канале міністэрства энергетыкі паведаміла, што на на першым энергаблоку БелАЭС правялі выпрабаванне – скінулі пару для тэставання сістэм і абсталявання. «Выяўлена патрэба дадатковага карэктавання працы накрывак шумапаглынальнікаў пары».

Здымак з’яўляецца ілюстрацыяй. Фота: @belaes.by / instagram

Раней партал ecohome-ngo.ny паведамляў пра магчымую аварыю на запасной сістэме ахалоджвання першага блоку Беларускай АЭС.

«Пры заканчэнні гідравыпрабаванняў на АЭС адбылося буйное надзвычайнае здарэнне. З прычыны неадчыненага клапана пры адпампоўцы вадкасці ў канцы выпрабаванняў быў пашкоджаны танкер сістэмы аварыйнага ахаладжэння першага рэактара», – піша партал, публікуючы заяву Беларускай антыядзернай кампаніі, якая супрацоўнічае ў пытаннях бяспекі БелАЭС.

Ці Еўразвяз заблакуе электрычнасць з БелАЭС?

Мінэнэрга гэтую інфармацыю наўпрост не абвяргае, але і не пацвярджае. «Выпрабаванні будуць працягнуты ў адпаведнасці з графікам этапных прац. Цяпер першы энергаблок улучаны ў сетку», – гаворыцца ў паедамленні.

АВ, belsat.eu

Hавiны