Усё меней расейцаў вераць у паляпшэнне свайго жыцця


Большасць грамадзянаў РФ не чакаюць паляпшэння становішча ў будучыні. Пра гэта сведчаць апублікаваныя звесткі апытання Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі.

Агулам сацыёлагі зафіксавалі значнае зніжэнне ўзроўню сацыяльнага аптымізму: толькі чвэрць апытаных лічаць, што праз год іх сям’я будзе жыць лепей, чым зараз. Столькі ж рэспандэнтаў выказалі перасцярогу, што сітуацыя можа пагоршыцца.

Індэкс ацэнкі эканамічнай сітуацыі ў краіне ў параўнанні з леташнімі паказнікамі таксама знізіўся. Акрамя таго, некаторае зніжэнне паказаў і індэкс ацэнак палітычнай абстаноўкі, знізілася ацэнка і агульнага вектару развіцця краіны.

ВІДЭА
Цягам трох апошніх гадоў расейцы збяднелі на 20 %. Пуцін: усё пачалося з «шокавай тэрапіі» у 90-ых
2017.10.04 17:41

СК, belsat.eu

Стужка навінаў