«Усё ідзе па плану» і «На х*й»: расейскія і беларускія музыкі выпусцілі трыб’ют Ягора Летава. Паслухайце!


27 трэкаў выйшлі пад лэйблам «Universal Music». Песні легендарнага Ягора Летава з расейскага панк-гурта «Гражданская оборона» выканалі «Наив», «Слава КПСС», «Ленинград», «Grechka» ды іншыя.

Усе платформы, на якіх можна слухаць «Без имени» ТУТ. Пераходзьце па спасылцы, калі ў вас не працуе «Яндэкс».

Два трэкі з трыб’юту «Без меня» перапелі беларускія гурты: «Нечего терять»– «Nizkiz», «И снова темно» – «Петля Пристрастия».

«Гэта калісьці ўсё роўна павінна было здарыцца, бо на так званай пост-савецкай прасторы так глыбока асабіста мяне не кантузіла ні ад чаго, і я бачыў шмат людзей, кантужаных гэтым у яшчэ большай ступені, чымся я», – піша «Петля Пристрастия» у сваім «Facebookʼу».

Летась прыватны аэрапорт пад Омскам назвалі ў гонар Ягора Летава. Сёлета ў чэрвені суд забараніў выкарыстоўваць гэты аэрапорт.

Расейскі энтамолаг назваў новы від трапічнага жука ў гонар Ягора Летава

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары