Усё больш маладых кітайцаў бяруць крэдыты за інтымныя здымкі


Крэдыторы, якія даюць мікра-пазыкі, патрабуюць ад кліентаў аголеных фота ў якасці закладу. Найчасцей такімі крэдытамі карыстаюцца міленіялы – кітайцы, якія нарадзіліся пасля 1990 года, – паводле фінансавай кампаніі «Ant Financial», такіх пазычальнікаў толькі ў іх сэрвісе ўжо каля 45 мільёнаў.

Моладзь бярэ грошы не толькі на дарагія пакупкі, але і на паўсядзённыя – печыва ці абед у кавярні. Калі яны не выплачваюць крэдыту, іхныя здымкі адпраўляюць бацькам ці сябрам.

На голых сэлфі студэнты мусяць зняцца разам з уласным пасведчаннем асобы.

Падступнасць пазыкі ў вялікіх адсотках – часамі крэдыторы патрабуюць да 40 % ад выдадзенай сумы.

У 2016 годзе адбылася маштабная выцечка – у адкрыты доступ трапіла каля 10 гігабайт інтымных здымкаў дзяўчат. Некаторым з іх прапаноўвалі расплаціцца, аказаўшы секс-паслугі.

Нягледзячы на тое, што кітайскія ўлады ўвялі новыя правілы, якія забараняюць неліцэнзаваным арганізацыям займацца крэдытным бізнесам, у сацыяльных сетках праблема захоўваецца. Нават пасля вяртання крэдыту фота не выдаляюць, а прадаюць іншым карыстальнікам.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў