Усталяванне афіцыйнага памятнага знаку ў Курапатах можа расцягнуцца на пару дзён


Складанасці ўзніклі праз тое, што дарогу развезла, і тэхніка не магла праехаць на месца мантавання скульптуры. Цяпер ставяць аснову манументу. Прывезлі таксама і маўклівы звон памяці.

На ўсталяванне помніку, які зыніцыявала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ніхто з актывістаў не прыйшоў. Прысутнічаюць толькі прадстаўнікі скульптурнага камбінату і ФПБ. Апазіцыйныя палітыкі спачатку выказвалі незадаволенасць з праекту скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктарак Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.

На ўскладанне кветак ва ўрочышча прыйшлі сёння і амбасадары заходніх краінаў, у тым ліку Польшчы, Літвы, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі, а таксама Украіны і Арменіі – упершыню. Для замежных наведнікаў прыезд у Курапаты на пачатку лістапада – традыцыя.

«З 2005-га году дыпламаты з Еўразвязу і ЗША ўскладаюць кветкі пры канцы кастрычніка – у пачатку лістапада. Сёлета да нас далучыліся партнёры з «Усходняга партнёрства» з Украіны, Грузіі, Арменіі. Для нас гэта вельмі важна. Гэта сімвалічнае месца для Менску, Беларусі і нас, бо тут пахаваныя і забітыя прадстаўнікі розных народаў: расейцы, габрэі, палякі», – кажа дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцехоўскі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў