Усіх беларускіх школьнікаў абавяжуць вучыцца 11 гадоў


У Беларусі ўвядуць усеагульную сярэднюю адукацыю. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу ОНТ паведаміў міністр Ігар Карпенка.

Як адзначыў кіраўнік ведамства, такая норма ўтрымліваецца ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, якую будзе разглядаць новы склад Нацыянальнага сходу.

Hавiны
Дзе сустрэлі новы навучальны год Лукашэнка, Пуцін і Зяленскі
2019.09.02 16:02

Зараз у Беларусі абавязковая базавая адукацыя за 9 класаў.

«Мы пераходзім на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, 11 класаў абавязкова», – сказаў міністр.

Пра планы перайсці на ўсеагульную сярэднюю адукацыю Карпенка казаў яшчэ ў 2017 годзе. Ён адзначаў, што грамадзяне ўжо могуць атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю «праз сістэму школаў, гімназіяў, ліцэяў, праз прафесійна-тэхнічнае і сярэднюю спецыяльную адукацыю».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў