Усе суды і затрыманні ў Беларусі за 5 чэрвеня


У Беларусі працягваюцца суды за акцыі ў падтрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага. 5 чэрвеня вынеслі чарговы абвінаваўчы прысуд за сустрэчу аўтадома «Страны для жизни».

5 чэрвеня ў Магілёве суддзя Наталля Крашкіна пакарала жыхарку Магілёва Вольгу Лобан штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (540 рублёў) за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая адбылася 5 траўня.

«Палітыка дзяржавы такая – пасадзіць, закрыць раты, даць штрафы, напужаць. Нічога іншага я тут не бачу. Па Канстытуцыі мы маем права выражаць свае думкі. Я гэта і рабіла: выйшла і сказала. Нікога не пакрыўдзіла, не абразіла, не пабіла, а проста сказала, што думаю», – сказала пасля суду Вольга Лобан.

Абноўлена
У Магілёве пакаралі штрафам удзельніцу сустрэчы з Ціханоўскім
2020.06.05 12:22

Вольга – не адзіная, каго пакаралі за сустрэчу 5 траўня ў Магілёве. Раней каля 20 актывістаў, журналістаў і простых жыхароў Магілёва за сустрэчу каманды блогераў на Віцебскім праспекце атрымалі содні арышту.

У Гомлі 5 чэрвеня быў затрыманы патэнцыйны кандыдат на прэзідэнцтва Уладзімір Няпомняшчых. Пра яго затрыманне распавёў Васіль Палякоў:

«Да Няпомняшчых на вуліцы, дзе ён быў па сваіх справах, падышлі міліцыянты і прапанавалі праехаць у РАУС, бо на яго складзены пратакол».

Hавiны
У Гомлі затрымалі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты
2020.06.05 14:32

У Мазыры 5 чэрвеня сілавікі ў масках затрымалі Аляксандра Цуканава, аўтара тэлеграм-каналу «Мозырь для жизни». Пра гэта паведаміў у Facebook прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Таксама ў Мозыры затрыманы Дзяніс Колас.

Hавiны
Сілавікі затрымалі аўтара каналу «Мозырь для жизни»
2020.06.05 13:10

У Віцебску затрымалі актывістаў Алену Янушкоўскую, Яраслава Кійко, Аляксандра Якушкова. На іх склалі пратаколы і адвезлі ў ІЧУ да суду ў панядзелак. Пенсіянера Уладзіміра Мацкевіча адразу адвезлі ў суд і ўжо паспелі аштрафаваць на 20 базавых велічыняў. Актывістаў пакаралі за ўдзел у пікеце 31 траўня ў Віцебску. Суд па аналагічнай справе чакае жыхарку Віцебску Людмілу Валадкевіч 18 чэрвеня. Раней за ўдзел у пікеце 31 траўня ў Віцебску склалі пратакол на Таццяну Севярынец.

Hавiны
На матулю Павала Севярынца склалі пратакол за ўдзел у легальным пікеце
2020.06.04 17:07

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра масавыя затрыманні і ў іншых гарадах.

У Лідзе затрымалі актывіста «Народнай грамады» з Горадні Уладзіміра Арцымана.

У Менску затрымалі Алену Лазорчык, жонку Сяргея Мацкойця. Яе затрымалі ў двары дома і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. На выхадзе з дому затрымалі таксама актывіста Валерыя Рабцава. Сёння 5 содняў атрымаў маладафронтавец Віталь Трыгубаў. А іншага актывіста «Маладога фронту» Максіма Урбановіча пакаралі адміністрацыйным арыштам на 12 содняў яшчэ 4 чэрвеня.

Міліцыя пільнуе ва дварах яшчэ шэраг актывістаў. Верагодна, каб не выходзілі на сённяшнюю акцыю ў цэнтры сталіцы.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, Міхаіл Бандарэнка і Арцём Чарняк, а таксама Яўген Афнагель, Зміцер Казлоў і актывістка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і «Народнай грамады» Вераніка Мішчанка паведамілі што каля іх дамоў знаходзяцца міліцыянты.

Усё яшчэ за кратамі 9 сябраў ініцыятыўнай групы (ІГ) Святланы Ціханоўскай, сярод якіх і сам кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі, а таксама сябры ІГ Зміцер Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Арцём Сакаў.

Як перадае «Свабода», 4 чэрвеня на 15 дзён адміністрацыйнага арышту асуджалі валанцёраў ІГ Святланы Ціханоўскай з Наваполацку Андрэя Зуева і Артура Сінегу, актывіста «Народнай грамады» з Менску і актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алеся Круткіна.

Пасля стрыму ў Жодзіна міліцыянты затрымалі журналістку «Белсату» Галіну Абакунчык і аператара Сяргея Кавалёва.

Вольга Васільева, belsat.eu

Стужка навінаў