Усе шпіталі Берасцейшчыны зачыняць для наведванняў


Удзень 28 лютага Telegram-канал NEXTA Lite апублікаваў распараджэнне галоўнага лекара Берасцейскай дзіцячай абласной больніцы аб спыненні з 29 лютага шпіталізацыі праз каронавірус. У аблвыканкаме паведамілі, што гэта датычыць усіх шпіталёў Берасцейшчыны.

У размове з TUT.BY памочнік намесніка кіраўніка Берасцейскага аблвыканкаму Яўген Віктаровіч патлумачыў, што ўсе больніцы Берасцейскай вобласці спыняюць планавую шпіталізацыю і зачыняюць больніцы для наведванняў. Афіцыйная прычына – «нестабільная сітуацыя з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі».

Як доўга будуць дзейнічаць абмежаванні – невядома.

27 лютага ў студэнта БНТУ з Ірану афіцыйна пацвердзілі факт заражэння каронавірусам.

ВІДЭА
Міністр аховы здароўя распавёў, што адбываецца з іранскім студэнтам з каронавірусам
2020.02.28 17:01

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў