«Усе на борт!»: у Лісабоне стартуе «Еўрабачанне»


Урачыстая цырымонія адкрыцця пройдзе ў Музеі мастацтва, архітэктуры і тэхналогіі.

Партугалія атрымала права на правядзенне конкурсу пасля перамогі Сальвадора Сабрала на конкурсе ў Кіеве ў траўні 2017 года. Спявак выканаў песню на роднай мове «Amar pelos dois».

У 2018 годзе на сцэну «Еўрабачання» выйдуць 43 артыста і калектывы. 37 з іх будуць змагацца за пуцёўку ў фінал. Па традыцыі 5 краінаў-заснавальніцаў (Германія, Іспанія, Францыя, Італія, Вялікая Брытанія) і пераможца мінулага году адразу трапляюць у фінал.

Фаварытам сёлетняга конкурсу букмекеры «Еўрабачання» называюць Ізраіль. Кліп прадстаўніцы гэтай краіны Netta на песню «Toy» на афіцыйным YouTube-канале конкурсу набраў больш за 18 мільёнаў праглядаў.

Беларусь у гэтым годзе прадстаўляе ўкраінскі спявак Alexeev з песняй Forever.

Паўфіналы конкурсу адбудуцца 8 і 10 траўня. Пераможца стане вядомы 12 траўня.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў