Прэмʼера на «Белсаце»: усе, хто граў на гэтай гітары, загінулі. Апошнім быў Алесь Чаркашын


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ2Rhd28tOGRiQUElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Замест медыятара для гітары ён выкарыстоўваў патрон. Бадзёрыя акорды «Трох чарапахаў» разносіліся ў цемры на перадавой. Захавалася аматарскае відэа. Яго вы пабачыце ў фільме Антося Цялежнікава «Алесь Чаркашын. Не здавайся!».

На перадавой беларус Алесь Чаркашын (пазыўны «Тарас»), які ваяваў на Данбасе на баку Украіны, склаў і сваю песню. На аматарскім відэа, запісаным у Песках за паўгода да смерці, прэзентацыю перарываюць стрэлы ды выбухі. Але тады ўсе засталіся жывыя.

Смяротнае раненне Тарас атрымаў у жніўні 2015-га ў баі пад Белакаменкай на Данбасе. Ягоны мабільнік са слядамі крыві і відэа апошняга бою трапіў у рукі знаёмага – рэжысёра і аператара Антося Цялежнікава. Гэтымі кадрамі распачынаецца фільм.

Антось і Алесь пазнаёміліся ў далёкім 2001-м, калі былі актывістамі моладзевай арганізацыі «Зубр». Пасля некалькіх гадоў бурнага палітычнага жыцця Алесь вярнуўся ў Берасце, дзе ўладкаваўся на працу кіроўцам тралейбуса ды пачаў хадзіць у пратэстанцкую царкву.

Ва Украіну ён трапіў да вайны – паступіў вучыцца ў Хрысціянскі інстытут у Херсоне. Захаваўся ягоны апошні сшытак. Ён распачынаецца тэмаю «Шлюб і сям’я». Там Алесь спаткаў сваё каханне. Пра апошні дзень ягонага жыцця ў фільме распавядае ягоная дзяўчына Іна, якая была побач.

А на вайне, за няпоўны год да смерці, Тарас сустрэў Антося.

«Здымаючы рэпартаж пра Алеся, я пачаў усведамляць, наколькі гэта быў глыбокі і чысты чалавек. Мяне моцна ўразіла ягоная чалавечая трансфармацыя (напрыканцы 1990-х ён меў праблемы з законам – І.А.), калі ён здолеў павярнуць сваё жыццё ды змяніць яго так, як гэта мала каму пад сілу, – узгадвае Антось Цялежнікаў. – Гэта мяне вельмі ўразіла, думаю што нават родныя і сябры з рэпартажу адкрыюць для сябе шмат новага і цікавага. Лічу, што Алесь сваім жыццём і чынамі мае права быць нацыянальным героем Беларусі».

Першымі фільм убачылі бацькі Алеся Чаркашына. І нават для іх шмат што стала адкрыццём.

А гітара трапіла ў музей. Баявыя паплечнікі вырашылі больш не рызыкаваць. Бо ўсіх траіх, каму па чарзе яна належала, ужо няма ў жывых. Алеся Чаркашына пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны».

«Алесь Чаркашын. Не здавайся!», дак. фільм, рэж. Антось Цялежнікаў, 2016

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў