Усе гатэлі ў Беларусі абавязаныя будуць мець «антытэрарыстычныя пашпарты»


Урад Беларусі зацвердзіў пастанову № 168 – Правілы па забеспячэнні бяспекі і антытэрарыстычнай абароне гасцініц.

Правіламі ўстаноўлены абавязковыя для выканання патрабаванні па забеспячэнні бяспекі і антытэрарыстычнай абароне гасцініц. Усе гатэлі ў Беларусі будуць разбітыя на катэгорыі ў адпаведнасці з прагназуемай пагрозай бяспекі (патэнцыйная колькасць ахвяраў і матэрыяльнай шкоды ў выпадку тэрарыстычнай атакі). Для гэтага будзе стварацца камісія па абследаванню і прысваення катэгорыі бяспекі.

Акрамя таго, будуць праводзіцца папярэдняя, ​​чарговая і пазачарговая ацэнкі эфектыўнасці забеспячэння бяспекі і антытэрарыстычнай абароны гасцініцы.

Кожны гатэль атрымае свой антытэрарыстычны пашпарт, у якім паказваюцца звесткі аб стане бяспекі і антытэрарыстычнай абароны гасцініцы.

 

ІІ, belsat.eu, паводле pravo.by

Стужка навінаў