«Урок адкрытасці» ці «паток свядомасці»? Сацсеткі рэагуюць на 14-гадзінны прэс-марафон Зяленскага


Ажыятаж у сацыяльных сетках не сціхае дагэтуль, меркаванні падзяліліся: хтосьці хваліць Зяленскага за адкрытасць, а хтосьці параўноўвае з Лукашэнкам. Belsat.eu сабраў самыя цікавыя рэакцыі на прэс-марафон украінскага прэзідэнта.

Фота: www.president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 10 кастрычніка даў вялікую прэс-канферэнцыю у фармаце марафону: больш за 300 журналістаў былі падзеленыя на групы і мелі па 30 хвілін, каб задаць свае пытанні. Пляцоўку для правядзення абралі незвычайную – кіеўскі Фудмаркет. Ужо само месца стала нагодай для мемаў, як і працягласць гутаркі прэзідэнта з прэсай: 14-гадзінны прэс-марафон пабіў сусветны (і Лукашэнкаў!) рэкорд.

Hавiны
Зяленскі – «Белсату»: Я бачыў, якія каналы транслююцца ў Менску
2019.10.11 00:03

Эксперты: «Нестандартны стыль»

Украінскі палітолаг Уладзімір Фясенка назваў прэс-марафон «чарговай дэманстрацыяй нестандартнага стылю Зяленскага» і адзначыў, што такая форму дыялогу з журналістамі падаецца яму больш аптымальнай, чым архаічныя канферэнцыі. Разам з тым Фясенка выказаў меркаванне, што столькі гадзін запар – гэта ўжо занадта і ўскладняе ўспрыняцце інфармацыі.

Былы народны дэпутат Мустафа Найем напісаў, чым, на ягоны погляд, адрозніваецца цяперашні прэзідэнт Украіны ад папярэднікаў. Маўляў, раней раз на пяць год трэба было дамаўляцца з уладальнікамі каналаў, пакутліва пыхкаць на камеру – ну, вельмі старацца. А тут проста ўвесь дзень адказвалі на пытанні і забілі сабой усю стужку навінаў.

Шэф-рэдактар выдання «Дэтэктар медыя» Наталля Лігачова прапанавала наступным разам змяніць фармат і дапускаць да мікрафона ўсіх журналістаў, не патрабуючы для гэтага адмысловай акрэдытацыі, «каб прэс-сакратар не вырашаў, каму даць слова, а каму – не».

Аналітык Юрый Раманенка адзначыў, што «фармат добры, але цяпер варта ўзяцца за змест» і затым іранічна дадаў: «Гэта быў медыйны Сталінград». Першы, на ягоную думку, адбыўся падчас перадвыбарчых дэбатаў на стадыёне.

Журналісты: «Такое было пры Юшчанку»

Рэдактар аддзелу міжнародных навін выдання «Обозреватель» Ігар Салавей патлумачыў, чаму не зайздросціць калегам з інфармацыйных агенцый:

«Не зайздрошчу сваім калегам з інфармацыйных агенцтваў і журналістам… Вылучаць сапраўдныя навіны з гэтага неструктураванага патоку свядомасці – амаль подзвіг. Тое ж было і з Юшчанка».

Не абышлося без скандалаў. Спачатку сапраўднае абурэнне ў медыйнікаў выклікалі словы Зяленскага датычна таго, што часопісам «Новое время» валодае грамадзянін Чэхіі Томаш Фіала. У адказ журналіст «НВ» Іван Вярсцюк сказаў, што лепш уласнікамі СМІ будуць замежнікі, чым украінскія карумпаваныя алігархі.

А потым Зяленскі заявіў журналісту «Радыё Свабода» Сяргею Андрушка, што той нібыта на яго напаў. Гаворка пра рэзанансны выпадак 27 верасня, калі Андрушка хацеў задаць пытанні прэзідэнту, а прэс-сакратарка Юлія Мендзель фізічна спыніла журналіста. Учора Зяленскі абвінаваціў Андрушка ў некарэктнасці, назваў «здаровым мужчынам» і падтрымаў Мендзель: «Дзяўчынку ў гэтым выпадку буду абараняць».

«Атрымаў» Зяленскі і ад калег Андрушкі, што ўсталі на абарону:

Калі марафон зацягнуўся, галоўная рэдактарка «Украінскай праўды» Сеўгіль Мусаева пажартавала:

«Тым часам украінскія журналісты зарэгістравалі хадайніцтва з патрабаваннем спыніць прэс-канферэнцыю Зяленскага ў фуд-корце».

Але сапраўдны фурор выклікала журналістка тэлеканалу ZIK Анастасія Дайнод. Яна змагла ў адным пытанні да прэзідэнта сумясціць набыццё земляў ва Украіне, Трампа, МВФ і «канец эпохі беднасці». Вы проста мусіце пабачыць гэтае відэа!

…і проста мемы

А вось як жартавалі ў сацсетках карыстальнікі. На гэта, хіба, можна толькі глядзець.

Калаж Tim Vlas/Facebook

Для різноманіття Мендель завтра буде заштовхувати журналістів в Food Market.

Opublikowany przez Antona Hodzę Środa, 9 października 2019

Твоє обличчя коли йдеш на прес-марафон президента Зеленського від каналу Прямий.

Opublikowany przez Mykhailona Tkacha Środa, 9 października 2019

– Давайте зроблю усіх вас разом!- Фуд-корт, так – фуд-корт…

Opublikowany przez Dmytrona Zolotukhina Środa, 9 października 2019

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў