Ураджэнец Беларусі трэнуе баевікоў «ДНР» і «ЛНР»


Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны рассакрэціла звесткі пра двух інструктараў, якія рыхтуюць снайпераў і адмыслоўцаў для спэцрадыёсувязі ў Новаазоўскім раёне Данецкай вобласьці.

Адным з іх апынуўся 30-гадовы беларус, які фігуруе ў дакументах як камандзір групы спецыяльнай радыёсувязі роты спецпрызначэння.

Аляксандр Сцяцко служыць у званні старшага лейтэнанта. Ён нарадзіўся ў Асіповічах Магілёўскай вобласьці, скончыў Новачаркаскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча сувязі. Асноўным адрасам пражываньня пазначаны горад Кубінка Маскоўскай вобласьці, адзначаецца ў паведамленні выведкі Украіны.

Другім афіцэрам з’яўляецца ураджэнец Крыма Мікалай Рашацілаў. Абодва яны адносяцца да 45-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ПДВ Расеі, гаворыцца ў справаздачы пра асаблівасці разьвіцця абстаноўкі на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Агулам, паводле ўкраінцаў, афіцэры 45-ай брыгады падрыхтавалі больш за 100 снайпераў, дыверсантаў і спецыялістаў радыёсувязі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Камандзірам 45-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ПДВ Расеі з’яўляецца Вадзім Панькоў, які ў свой час праходзіў службу ва Узброеных сілах Украіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў