Праўладны ліберал Руды вяртаецца ў Беларусь з Кітаю


Кіраўнік Беларусі 30 студзеня прызначыў Мікалая Снапкова надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Кітаі, перадае БелТА.

Мікалай Снапкоў з’яўляецца намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. На гэтай пасадзе яго зменіць дырэктар Інстытуту эканомікі НАН Валерый Бельскі. А беларускай дыпмісіяй у Пекіне кіруе Кірыл Руды, які пакідае пасаду ў сувязі з неабходнасцю ратацыі.

Аднаўляецца
Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
2020.01.30 10:27

«Кітай – гэта сурʼёзны прыярытэт нашай краіны. Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу і падтрымку Кітая», – заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што разлічвае на сапраўдны прарыў у стасунках з КНР.

Разам з тым на наступным тыдні Мікалаю Снапкову давядзецца яшчэ «сурʼёзна» папрацаваць у Адміністрацыі ды выкласці сваю пазіцыю адносна працы ў Кітаі.

«Галоўнае – гэта пытанні эканомікі, развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў. Усё астатняе ў супрацы з Кітаем, як і з іншымі краінамі – той жа Расеяй, Еўразвязам і ЗША, – у нас ёсць», – дадаў Лукашэнка.

ВІДЭА
Кірыл Руды: Сёння нашыя эканамісты – гэта прадаўцы дзяржаўных аблігацыяў (Відэа выступу)
2016.11.03 22:49

Кірыл Руды ўзначальваў беларускую амбасаду ў Кітаі з 2016 года. Да гэтага ён тры гады працаваў эканамічным памочнікам кіраўніка Беларусі. Вядомасць яму прынесла кніга «Фінансавая дыета. Рэформы дзяржаўных фінансаў Беларусі», у якой ён прапаноўваў дастаткова ліберальныя рэчы.

Сярод ягоных прапановаў – вывесці з падначалення міністэрстваў у больш свабоднае плаванне прадпрыемствы. Увесці для іх не толькі адміністрацыйна-камандныя, але і добраахвотна-рынквавыя стымулы. Таксама ён выступаў за больш шырокую прыватную ўласнасць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў