Урад заяўляе пра канчатковы адыход ад датацыяў стратнай вытворчасці


Урад правядзе дыягностыку найбуйнейшых дзяржпрадпрыемстваў. У бягучым годзе ўрад мае вырашыць лёс неэфектыўных вытворчых прадпрыемстваў.

«Праблема эфектыўнасці дзяржсектара – сёння ключавая праблема. Цяпер мы працуем над тым, каб правесці дыягностыку нашых найбуйнейшых прадпрыемстваў. Каб разумець, хто пасля аказання дзяржпадтрымання працуе, а каму трэба падставіць плячо, і прадпрыемства будзе працаваць паспяхова. І прадпрыемствы, якім падстаўляй ці не падстаўляй плячо, праз розныя прычын працаваць не будуць. Гэта самае складанае – што рабіць з апошняй катэгорыяй», – сказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын.

Паводле яго ацэнак, прадпрыемстваў з трэцяй катэгорыі, якія фармуюць асноўную масу фіскальных рызыкаў, не так шмат – каля 30.

«Задача ўраду разам з Мінэканомікі, галіновымі міністэрствамі – вызначыцца ў бягучым годзе па перспектывах далейшых дзеянняў у дачыненні да гэтых прадпрыемстваў», – дадаў першы віцэ-прэмʼер.

Аляксандр Турчын закрануў таксама тэму дзяржпадтрымання прадпрыемстваў, падкрэсліваючы, што вылучэнне новых абʼёмаў фінансавання для праблемных арганізацыяў урадам не разглядаецца. Дзяржпадтрыманне можа быць аказана толькі ў выглядзе рэструктурызацыі наяўных абязацельстваў.

Урад таксама мае намер заняцца стымуляваннем эканамічнага росту ў рэгіёнах.

«Адна з пагроз – расслаенне па эканамічнай актыўнасці і ўзроўню жыцця ў рэгіянальным разрэзе. На жаль, ёсць раёны, бюджэт якіх на 80 % датацыйны, а 20 % уласных прыбыткаў напалову фармуецца падаходным падаткам бюджэтных арганізацыяў. Казаць пра нейкую эканамічную актыўнасць у гэтых рэгіёнах не выпадае», – канстатаваў першы віцэ-прэмʼер.

Аб’ектыў
Беларускія заводы: спыніць вытворчасць ці залезці ў пазыкі
2018.06.15 20:45

СК, belsat.eu

Стужка навінаў