Урад задумаўся, куды экспартаваць электраэнергію, пасля ўводу ў дзеянне АЭС


Намеснік Прэм’ер-міністр Ігар Ляшэнка загадаў Міністэрству энергетыкі актыўна прапрацоўваць рынкі для экспарту электраэнергіі. Пра гэта віцэ-прэмʼер заявіў падчас пасяджэнні калегіі Міністэрства энергетыкі.

«З уводам АЭС экспартны патэнцыял нашай электраэнергіі павялічыцца. Тут для Беларусі важная праца па стварэнні агульнага электраэнергетычнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюзу, а таксама праца на іншых рынках, магчымасць захавання і мадэрнізацыі трансгранічных сувязяў з суседзямі. Праца гэтая не новая, але я прашу міністра персанальна прапрацоўваць гэтыя напрамкі, у вас павінны быць самыя шчыльныя кантакты з калегамі з сумежных краінаў», – даручыў віцэ-прэмʼер Ігар Ляшэнка.

Урад супольна з Мінэнерга праводзіць працы па інтэграцыі АЭС у эканоміку краіны, для гэтага падрыхтаваная неабходная прававая база, прыняты ўказ аб некаторых мерах па павышэнню надзейнасці беларускай энергасістэмы, паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Беларусь з 2018 года поўнасцю адмовілася ад імпартнай электраэнергіі. Электрычнасць краіна выпрацоўвае на сваіх электрастанцыях і, як лічыцца, з меншымі выдаткамі. Галоўны паказнік працы – зніжэнне тарыфаў для рэальнага сектару эканомікі, адзначыў Ігар Ляшэнка.

Аб’ектыў
Лукашэнка падпісаў указ аб бяспецы БелАЭС. Фізікі кажуць, што станцыю запускаць нельга
2019.02.19 21:04

СК, belsat.eu

Стужка навінаў