Урад вырашыў дадаткова «раскулачыць» 40 прадпрыемстваў


Беларускі ўрад вызначыў пералік арганізацыяў, якія павінны частку прыбытку пералічыць у бюджэтны Фонд нацыянальнага развіцця.

Паводле пастановы Савету Міністраў ад 8 красавіка №209, у пералік увайшлі 40 арганізацыяў.

Напрыклад, Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» павінна пералічыць Br 30,05 млн, «Беларуськалій» – Br 9,08 млн, Белаэранавігацыя – Br 3,93 млн, Менскі завод пеністых вінаў – Br 2,15 млн, Беларуская ўніверсальная таварная біржа – Br 1,69 млн.

Hавiны
ЗВР Беларусі ўпалі больш як на $ 1,5 млрд. І гэта не мяжа
2020.04.07 12:13

Частку сваіх даходаў яны павінны пералічваць у фонд нацыянальнага развіцця штомесяц роўнымі далямі з красавіка па верасень 2020 года.

Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця ўтвораны ўказам ад 28 снежня 2005 года №637 для рэалізацыі найбольш важных эканамічных і сацыяльных праектаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў