Урад спрашчае правілы рэгістрацыі аўтамабіляў


З 21 студзеня ўступае ў сілу пастанова Саўміну, згодна з якой уносяцца некаторыя змены ў правілах рэгістрацыі аўтамабіляў. Цяпер здымаць транспартны сродак з уліку можна будзе ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ, незалежна ад таго, дзе яна была зарэгістравана.

Дзякуючы новым правілам, аўтадылеры атрымаюць магчымасць ажыццяўляць рэгістрацыю аўтамабіля перад яго паступленнем пакупніку, гэта значыць, кіроўца зможа з’ехаць з новымі нумарамі проста з аўтасалону.

Акрамя таго, у адпаведнасці з пастановаю пасля ўвядзення ў дзеянне сістэмы электронных пашпартоў не трэба будзе прадстаўляць для агляду новы транспартны сродак.

 

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары