Урад спадзяецца, што курс долара ў 2021 годзе не перавысіць 2,38 рубля


У зацверджанай урадам фінансавай праграме на 2019-2021 гады, прадугледжваецца і магчымы курс беларускага рубля да долара. Чыноўнікі спадзяюцца, што курс долара на канец бягучага году будзе захоўвацца на ўзроўні 2,27 рубля. Аднак ужо ў канцы 2021 году, як думаюць у Саўміне, ён будзе складаць 2,38 рубля.

У дачыненні да расейскага рубля ўрад спрагназаваў невялікае падзенне курсу айчыннай валюты, курс якой павінен скласці 3,2 рубля за 100 расейскіх рублёў да канца бягучага года і 3,27 беларускіх рублёў на канец 2021 года.

Пры гэтым у праграме не адзначаецца курс беларускага рубля да еўра, аднак прадугледжваецца прагноз па кошце на нафту маркі Urals, якая складзе каля 60 долараў за барэль у 2019, 55 долараў – у 2020 і 50 долараў у 2021 годзе.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў