Урад скасаваў забарону на вываз з Беларусі шэрагу медычных тавараў


Савет міністраў Беларусі скарэктаваў спіс медычных тавараў, вываз якіх з краіны забаронены. Адпаведная пастанова была прынятая 8 траўня.

Савет міністраў унёс змяненне ў пастанову ад 17 сакавіка 2020 года, у адпаведнасці з якой была ўведзена часовая забарона на вываз некаторых відаў медычных тавараў з Беларусі. У прыватнасці, тады быў забаронены вываз рэспіратараў, камбінезонаў і касцюмаў хімічнай абароны, медычных пальчатак ды інш.

Цяпер урад скасаваў забарону на вываз з Беларусі марлі, бінтоў і ваты. Таксама дазволена вывозіць з краіны медычныя маскі, але толькі беларускай вытворчасці.

Hавiны
Урад забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі
2020.04.22 09:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў