Урад РФ забараніў вывазіць з краіны маскі, бахілы і вату


Расейскі ўрад прыняў рашэнне ўвесці часовую забарону на вываз з краіны медычнай прадукцыі – у тым ліку, масак, рэспіратараў, касцюмаў хімічнай абароны, бахілаў і бінтоў. Адпаведнае рашэнне апублікаванае на сайце ўраду РФ.

Адзначаецца, што рашэнне аб абмежаванні вывазу медычнай прадукцыі прынятае «у мэтах абароны інтарэсаў расейскіх грамадзянаў». Забарона на вываз будзе дзейнічаць да 1 чэрвеня.

У прыватнасці, у лік забароненых для вывазу тавараў увайшлі: медычныя пальчаткі, халаты, камбінезоны, рэспіратары, бахілы, маскі, бінты, вата, марля, касцюмы хімічнай абароны і супрацьчумныя касцюмы.

У пастанове ўраду тлумачыцца, што забарона на вываз гэтай прадукцыі не тычацца міжнароднай гуманітарнай дапамогі, а таксама «вывазу фізічнымі асобамі для асабістага выкарыстання».

Hавiны
«Каб перадухіліць паніку». У Бабруйску запусцілі дадатковую вытворчасць марлевых павязак
2020.02.12 11:56

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў