Урад павялічыў ліміт вонкавых пазыкаў налета на амаль 2 мільярды долараў ЗША


Ліміт вонкавых дзяржаўных пазыкаў у наступным годзе павялічаны да 21 мільярда долараў. Пры гэтым яшчэ ў 2017 годзе максімальная мяжа пазыкаў была ўстаноўлена на ўзроўні 17,85 мільярдаў долараў ЗША.

Сёлета, згода з рэспубліканскім бюджэтам, ліміт вонкавых дзяржаўных пазыкаў складае 19,6 мільярдаў долараў ЗША. Пры гэтым па стане на 1 верасня памер пазыкаў краіны знаходзіўся на ўзроўні 16.6 мільярдаў долараў.

Hавiны
Бюджэт-2019: у настаўнікаў і лекараў будзе амаль удвая менш грошай, чым у сілавікоў
2018.10.26 14:46

Пры гэтым агулам дзяржаўны доўг нашай краіны па стане на перашага верасня склаў ажно 44 мільярды рублёў. Аналітыкі агенцыі Fitch адзначаюць, пазыкі Беларусі маюць некалькі важных аспектаў, якія выклікаюць заклапочанасць і рызыкі для эканомікі. У прыватнасці на 90% дзяржаўныя пазыкі сфармаваны ў замежнай валюце. Па-другое, эксперты перакананы, што насамрэч дзяржаўны доўг Беларусі яшчэ з 2017 году перавышае парогавае значэнне для краіны. Мінфінам устаноўлены ліміт у памеры 45 % ВУП. Але напрыканцы 2107 году пазыкі дасягнулі амаль 53 % валавога ўнутранага прадукту.

Рост вонкавых пазыкаў у наступным годзе абумоўлены планамі атрымання ў 2019 годзе дзяржкрэдыту ад Расеі ў памеры 1 мільярда долараў ЗША. Акрамя таго беларускія ўлады маюць намер размясціць бонды на суму каля паўмільярда долараў ЗША, а таксама выпуску дзяржаўных аблігацый, намінаваных у расейскіх рублях на Маскоўскай біржы. Адметна, што новыя пазыкі будуць прызначаныя для аплаты бягучых даўгавых абавязацельстваў.

Hавiны
Дзяржаўны доўг Беларусі перавысіў 44 мільярды рублёў
2018.09.28 15:45

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў