Урад Эквадору ўцёк з сталіцы ў выніку пратэстаў супраць павышэння коштаў на паліва


Кіраўніцтва Эквадора ў тым ліку і прэзідэнт краіны Ленін Марэна прыняў рашэнне пераехаць у горад Гуаякіль. Экстранная захада прынятая на фоне масавых пратэстаў, якія ахапілі краіну. Пра гэта паведамляе El Mundo.

У пачатку кастрычніка ў Эквадоры ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Прычынай таму масавыя пратэсты супраць павышэння коштаў на паліва, а таксама супраць эканоміі з боку кіраўніцтва краіны.

Кошты на паліва ў Эквадоры выраслі цягам апошняга часу адразу ж на 123 %. Прычынай таму адмена субсідыяў з боку дзяржавы. Кіраўніцтва краіны найшло на гэты крок дзеля атрымання крэдытнай лініі ад МВФ. Штогод раней дзяржава вылучала субсідыі ў памеры каля 1,3 мільярда долараў на бензін і дызельнае паліва.

У арганізацыі пратэстаў Ленін Марэна абвінавачвае вонкавыя сілы. У выніку масавых акцыяў загінуў адзін чалавек, паліцыянты затрымалі 477 асобаў.

Фота: CARLOS GARCIA RAWLINS / Reuters / Forum

У Беларусі кошты на паліва растуць кожны тыдзень. нягледзячы на тое, што падаражэнне складае ўсяго адну капейку, цягам мінулага году бензін і дызельнае паліва сталі даражэй на 27 %. Пры гэтым Белнафтахім адзначае, што да канца бягучага году паліва будзе даражэць.

У нядзелю ў Беларусі патаннее паліва – пяты раз запар

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары