Урад дазволіў бясплатныя лекі для інфікаваных каронавірусам


Савет Міністраў Беларусі ўнёс новую каронавірусную інфекцыю ў пералік захворванняў, якія дазваляюць бясплатнае забеспячэнне грамадзянаў лекамі паводле рэцэптаў лекараў пры амбулаторным лячэнні і лячэбным харчаванні.

Адпаведная пастанова № 344 ад 15 чэрвеня была апублікаваная 17 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Інфекцыя, выкліканая COVID-19, уключаная ў спіс пасля хваробы, выкліканай вірусам імунадэфіцыту чалавека.

Hавiны
У свеце больш за 8 млн выпадкаў захворванняў на каронавірус
2020.06.17 07:35

Агулам у пераліку каля 100 захворванняў, якія даюць права бясплатнае забеспячэнне лекамі.

Пастанова ўступае ў моц пасля афіцыйнага апублікавання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў