Урад Беларусі засакрэціў ад грамадзянаў пытанні «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй


Міністэрства эканомікі Беларусі адмовілася агучыць дарожную мапу па інтэграцыі Беларусі і Расеі. На думку чыноўнікаў дакументы адносяцца да «службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджання». Такі адказ з боку Мінэканомікі атрымалі актывісты грамадзянскай кампаніі «Свежы вецер».

Міністэрства эканомікі адмовілася агучыць падрабязнасці, якія ўнесеныя ў «дарожныя мапы» інтэграцыі Беларусі і Расеі. У адказе актывістам кампаніі «Свежы вецер» пазначаецца, што распаўсюд інфармацыі пра тое, што абмяркоўваецца ў інтэграцыйным ключы, можа нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і г.д. Таму парафіяваныя дакументы адносяцца да «службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюду».

Hавiны
Валерый Карбалевіч: «Інтэграцыя з Расеяй – страта ўлады для Лукашэнкі»
2019.06.20 15:29

Над дарожнай мапай інтэграцыі працуюць адмысловыя камісіі з Беларусі і Расеі. Праца вядзецца ў шматлікіх сферах, але пакуль не агучваецца пра дасягнутыя вынікі. Адзначаецца, што ў бакоў ёсць супярэчнасці, але таксама без указання падрабязнасцяў.

Раней прэм’ер-міністр нашай краіны Сяргей Румас адзначыў, што дарожная мапа інтэграцыі будзе завершаная цягам лістапада і перададзеная кіраўнікам Беларусі і Расеі. Мяркуецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпішуць пагадненне па інтэграцыі 8 снежня сёлета.

Hавiны
Пуцін і Лукашэнка падпішуць пагадненне па інтэграцыі 8 снежня
2019.09.05 17:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў