Урад Беларусі забараніў вялікую колькасць людзей у ЗАГСах


Савет міністраў Беларусі 22 траўня прыняў пастанову № 305 «Аб захадах перадухілення распаўсюду інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19».

Тэкст дакументу быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 26 траўня. Ён уступае ў моц пасля апублікавання.

У сваёй пастанове ўрад пастанавіў узгадняльныя нарады Савету міністраў ладзіць праз відэаканферэнцыі.

Рэгістраваць акты грамадзянскага стану цяпер трэба ў прысутнасці «мінімальнай колькасці гасцей» – не больш за 10 чалавек.

Узгадняць найменні камерцыйных і некамерцыйных арганізацыяў цяпер будуць без асабістай прысутнасці заяўніка і без асабістага падання дакументаў. Таксама асабістая прысутнасць не патрэбная для атрымання звестак з Адзінага дзяржаўнага рэестру юрыдычных асобаў і ІП.

Акрамя таго, скасоўваецца пастанова аб зацвярджэнні «Палажэння аб правядзенні маніторынгу выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце».

Hавiны
Набліжаемся да 40 тысяч выпадкаў інфікавання. +946 цягам содняў
2020.05.25 15:59

25 траўня Мінздароўя Беларусі апублікавала свежую статыстыку па колькасці хворых на COVID-19. Паводле ведамства, ад пачатку эпідэміі ў краіне было зафіксавана 37 144 выпадкі заражэння новым каронавірусам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў