Урад Беларусі абмежаваў масавыя імпрэзы – у краіне 21 хворы на каронавірус


На адмысловым паседжанні ўраду было прынятае рашэнне абмежаваць правядзенне масавых мерапрыемстваў, паведамляе Мінздароўя Беларусі.

Правядзенне ўсіх культурна-масавых, спартыўных і навуковых падзеяў з міжнародным удзелам будзе абмежавана да 6 красавіка.

«Дазвол на правядзенне іншых масавых імпрэзаў будзе выдавацца пасля адмысловай ацэнкі наяўнасці ўмоваў для іх правядзення», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Па стане на 12 сакавіка ў Беларусі знаходзіцца 21 асоба інфікаваная каронавірусам.

Hавiны
Эканаміст: Зачыненне беларускай мяжы не будзе балючым для эканомікі краіны
2020.03.12 15:19

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў