Урад анансуе змяшэнне стаўкі рэфінансавання


Савет Міністраў зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2019 – 2021 гады. На гэты перыяд урад запланаваў асноўныя параметры эканамічнага развіцця і найважнейшыя грашова-крэдытныя паказнікі Беларусі, ліміт дзяржаўных пазыкаў, асноўныя параметры рэспубліканскага бюджэту і гранічныя аб’ёмы выдаткаў рэспубліканскага бюджэту па дзяржаўных праграмах.

Гэтак урад спадзяецца, што валавы ўнутраны прадукт па выніках бягучага году складзе 129 мільярдаў 386,4 мільёнаў рублёў, У наступным годзе чакаецца рост ВУП да 146 мільярдаў 003,9 мільёнаў, а ў 2021 годзе – 159 мільярдаў 097,5 мільёнаў. Тэмпы росту ВУП запланаваны на ўзроўні 102,1 % у 2019 годзе, 102,5 % у 2020 і 102,8 % у 2021 годзе. Прадугледжаны стаўкі рэфінансавання: 10 % – на канец 2019 года, 9,5 % – на канец 2020 года і 9 % – на канец 2021 года.

Дакументам устаноўлена, што рэалізацыя фінансавай праграмы павінна ажыццяўляцца з улікам наступных захадаў бюджэтна-падатковай палітыкі: падатковы цяжар на эканоміку на ўзроўні, які не перавышае 26 % ад ВУП; захаванне нарматываў адлічэнняў ад рэспубліканскіх падаткаў у бюджэты ўсіх узроўняў, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі; забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах наяўных прыбыткаў і крыніц фінансавання дэфіцыту (памеру прафіцыту) бюджэту; абмежаванне выдаткаў рэспубліканскага бюджэту ў мэтах фармавання прафіцыту для пагашэння часткі дзяржаўных пазыкаў; выкананне не менш за 25 % абязальніцтваў па пагашэнні дзярждоўгу ў адпаведным фінансавым годзе за кошт недаўгавых крыніцаў.

Прадугледжана таксама штогадовае зніжэнне ў 2019 – 2020 гадах абʼёмаў бюджэтнага ўдзелу ва ўсіх відах дзяржаўнага падтрымання рэальнага сектару эканомікі не меней чым на 10 %.

Hавiны
Урад працягнуў тэрмін дзеяння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць»
2019.03.04 17:03

СК, belsat.eu

Стужка навінаў