Урад анансуе захады, каб разабрацца з дзяржаўным сектарам


У Беларусі распачалі комплексны маніторынг стану дзяржпрадпрыемстваў. Першы намеснік Прэм’ер-міністра Дзмітрый Круты распавёў, якія змены чакаюць дзяржсектар, паведамляе прэсавая служба ўраду.

«Падчас працы з Сусветным банкам, Міжнародным валютным фондам, падчас ацэначных місіяў, якія адбываюцца ў нашай краіне, найважнейшы блок – гэта дзяржсектар, падзел прадпрыемстваў на стратэгічныя, прадпрыемствы сярэдняга ўзроўню і тыя, якія знаходзяцца ў нездавальняючым фінансавым стане», – адзначыў Дзмітрый Круты.

Дзмітрый Круты распавёў, што неўзабаве ў Беларусі зʼявіцца паўнавартасны рынак акцыяў. Акрамя таго, урад краіны распачне рыхтаванне новага закону аб дзяржаўных прадпрыемствах, які пазначаны як адзін з галоўных для новага складу парламенту.

12 лютага кіраўнік Нацбанку Павел Калаур, каментуючы зніжэнне стаўкі рэфінансавання, адзначыў галоўныя рызыкі для росту інфляцыі ў нашай краіне. На думку старшыні Нацыянальнага банку нявызначанасць для росту інфляцыі стварае галоўным чынам недастатковая эфектыўнасць рэальнага сектару эканомікі.

Hавiны
«Не трэба залішне драматызаваць». Курс долара расце трэці тыдзень запар
2020.02.13 14:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў