Урад аддаў баранам 67 млн рублёў


Урад Беларусі сваёй пастановай № 268 ад 30 красавіка зацвердзіў комплекс захадаў для развіцця авечкагадоўлі на 2019–2025 гады.

Як адзначылі ва ўрадзе, гэта робіцца для забеспячэння больш поўнай занятасці сельскага насельніцтва ды павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі.

Hавiны
Літоўскія авечкі збеглі праз мяжу ў Беларусь. ВІДЭА
2018.11.13 07:00

На рэалізацыю комплексу мер плануецца накіраваць Br 67,57 млн са сродкаў рэспубліканскага ды мясцовых бюджэтаў, крэдытаў банкаў і ўласных сродкаў суб’ектаў АПК.

На 1 студзеня ў субʼектаў АПК Беларусі мелася 87,6 тыс. авечак. Рэалізацыя комплексу мер мусіць да 2026 года павялічыць колькасць пагалоўя да 116,5 тыс.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў