Урад абвесціў рэспубліканскі суботнік, удзел у працах і адлічэнні з заробку – добраахвотныя


20 красавіка ўрад краіны абвесціў правядзенне рэспубліканскага суботніку. Правядзенне мерапрыемства, удзел у якім дэкларуецца добраахвотным, замацаванае рашэннем пастановы Саўміну.

Паводле Савета Міністраў, сёлета абвешчаны Год малой радзімы, а таксама вядзецца падрыхтоўкай да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму рэкамендавана на добраахвотнай аснове 20 красавіка добраўпарадкаваць і прывядзесці ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, тэрыторыяў населеных пунктаў.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніку, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, у тым ліку тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі, аказаннем платных паслугаў, будуць пералічаныя праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам.

Прадугледжана, што 50 % грашовых сродкаў застаюцца ў аблвыканкамах і Менскім гарвыканкаме. Яны пойдуць на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых летнікаў, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў.

Астатнія 50 % плануецца пералічыць Міністэрству фінансаў. Гэтыя грошы будуць накіраваныя ў Менскі гарвыканкам на капітальны рамонт помніку партызанам і воінам, якія загінулі ў 1941-1945 гадах, і рамонт падземнага пешаходнага пераходу (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні).

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацыяў па рашэнні калектываў працаўнікоў гэтых арганізацыяў грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі.

Пры гэтым Саўмін нагадвае, што ўтрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заробкаў працаўнікоў, для якіх 20 красавіка зʼяўляецца працоўным днём, робіцца толькі з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі.

Hавiны
У Жодзіна працаўнікоў прымусілі да канца году адлічваць грошы з заробку на суботнікі
2019.03.27 18:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў