Урад абавязаў прыбытковыя прадпрыемствы падзяліцца прыбыткамі з дзяржавай


Саўмін Беларусі прыняў пастанову, згодна з якой высокарэнтабельныя прадпрыемствы павінны пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку сваіх прыбыткаў.

Згодна з пастановай № 869 частку сваіх сродкаў дзяржаве павінны аддаць 30 арганізацыяў паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

У спісе пазначаныя «БелАЗ», «Гомельтранснафта Дружба», Беларуская ўніверсальная таварная біржа, Менскі завод колавых цягачоў, Менскі завод пеністых вінаў, «Граніт», «Белмедпрэпараты», «Белаэранавігацыя», Менскі гарадскі цэнтр інжынірынгавых паслуг, а таксама некаторыя іншыя прадпрыемствы і арганізацыі.

Арганізацыям з гэтага спісу прыйдзецца пералічыць вызначаную ў пастанове частку атрыманага імі прыбытку да 29 снежня бягучага года.

Аб’ектыў
Урад хоча яшчэ мацней кантраляваць прадпрыемствы
2018.12.04 20:45

СК, belsat.eu

Стужка навінаў