Упершыню журы Канскага фестывалю ўзначаліць іспанец


Пэдра Альмадовар, найбольш вядомы ў свеце іспанскі рэжысёр, ачоліць журы сёлетняга Канскага кінафестывалю. Пра гэта ў аўторак раніцаю заявілі арганізатары.

Альмадовар зрабіў сабе імя іранічнымі меладрамамі і чорнымі камедыямі – такімі, як «Лабірынт жарсцяў», «Жанчыны на мяжы нервовага зрыву« і «Закон жадання».

«Я магу толькі сказаць, што я прысвячу ўсяго сябе – цела і душу – гэтай задачы, гэта прывілей і задавальненне адначасова», – кажа 67-гадовы рэжысёр.

«Yahoo» падае, што ўпершыню за ўсю 70-гадовую гісторыю фестывалю, ягонае журы ўзначаліць іспанец.

Цягам апошніх дзесяці гадоў старшынём журы былі заўсёды англамоўныя рэжысёры.

Увесь склад журы сёлетняга фестывалю арганізатары абвесцяць у сярэдзіне красавіка.

70-ы фестываль пройдзе з 17 па 28 траўня.

ДД

Стужка навінаў