Упершыню за 25 гадоў у Горадні не было ніводнага забойства


За першае паўгоддзе 2018 у Горадні не зарэгістравалі ніводнага забойства і замаху на забойства, паведамляе Упраўленнне ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму на сваёй старонцы ў «ВКонтакте».

Тым не менш, у прэс-рэлізе гарадзенскіх праваахоўнікаў падкрэсліваецца, што колькасць крымінальных злачынстваў вырасла на 5,3 %.

«У першую чаргу за кошт павелічэння фактаў хуліганства і махлярства», – паведамляе прэс-служба міліцыі Гарадзеншчыны.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за апошнія 10 гадоў колькасць злачынстваў у Беларусі скарацілася удвая.

Крыніца: belstat.gov.by

А вось у справаздачы за першае паўгоддзе 2018-га МУС Беларусі звяртае ўвагу на змяншэнне колькасці злачынстваў у краіне на 5,9 % (- 9,6 % забойстваў і пакушэнняў на яго) у параўнанні першым паўгоддзем 2017-га.

За першыя 6 месяцаў 2018 года у Менскай вобласці было зарэгістравана 8 219 злачынстваў – самы высокі паказнік па краіне. Прычым 7 934 злачынства былі зафіксаваныя ў сталіцы. На друнім месцы ў гэтым антырэйтынгу Гомельская вобласць (6306 злачынстваў). Самы нізкі ўзровень злачынасці на Гарадзеншчыне – 4303 (адзіная вобласць, дзе агульная кольскасць злачынстваў вырасла 1,5 %). У Магілёўскай вобласці іх было 4903, у Берасцейскай – 4769, а ў Віцебскай 4883.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары